Тыдзень роднай мовы, да якога далучыўся i ДУА “Ясли – сад №3 г. Смалявiчы” прайшоў з 19.09.2022 па 23.09.2022 году. У рамках Тыдня арганізавана вiртуальнае подарожжа па роднаму гораду, праходзiў сапраўдны паказ адзення “Будзь у трэндзе! “, гулялi у беларускiя рухомыя i хараводныя гульнi, таксама ахапiла вялікае кола гурманаў наш гастранамічны фэст “Беларуская кухня” , на якім прадстаўлены самыя смачныя стравы на погляд выхаванцаў: клёцкі, дранікі, кулеш , тушаная бульба, бацвінне і іншыя. Актыўны ўдзел прымалi выхаванцы i ў дзiцячым чэленджэ “Словы па-беларуску”, а мерапрыемства “Льецца мова” стала сапраўдным святам роднай мовы!
Алесь Гарадзенскі
“Родная мова”
Родная мова, матчына,
Як моцна цябе я люблю!
Ад продкаў дасталася ў спадчыну,
Якія даўно пайшлі ў зямлю
Родная мова, чароўная,
З нябёсаў дасталася нам
Мова , ты вельмі цудоўная
Пан Бог нам даў цябе сам
Родная мова, крыўная,
За цябе лілі кроў сыны
Псавалі цябе , катавалі ворагі,
А ты, як жыла , так й жывеш на Зямлі